Завершаны мантаж транспартнага шлюза энергаблока № 2 Беларускай АЭС

Официально

На другім энергаблоку Беларускай АЭС устаноўлены транспартны шлюз (агульная вага больш за 230 тон).

“Устаноўка шлюза ў праектнае становішча дазваляе прыступіць да наступнага этапу ўладкавання гермаабалонкі будынка рэактара энергаблока, – адзначыў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта па ўзвядзенні Беларускай АЭС АТ ІК “АСЭ” Віталь Палянін. – У бліжэйшыя дні спецыялісты прыступяць да нацяжэння сістэмы пераднапружання ахоўнай абалонкі, што складаецца са спецыяльных металічных тросаў, якія мнагакратна ўзмацняюць трываласць ўнутранай ахоўнай абалонкі”.

Транспартны шлюз уяўляе сабой 14-метровую цыліндрычную камеру дыяметрам звыш 9 метраў, яна герметычна зачыняецца з двух бакоў. Вароты шлюза адкрываюцца па чарзе, забяспечваючы герметычнасць рэактарнага аддзялення. У перыяд эксплуатацыі энергаблока транспартны шлюз з’яўляецца элементам герметычнай агароджы і прызначаны для транспарціроўкі кантэйнераў з адпрацаваным ядзерным палівам, чахлоў са свежым палівам, транспартна-тэхналагічнага абсталявання, неабходнага для эксплуатацыі і абслугоўвання рэактарнай устаноўкі энергаблока.

Наш кар.



Добавить комментарий