Iскавая заява ў суд. Як гэта зрабiць?

Официально

ІСКАВАЯ ЗАЯВА Ў СУД. ЯК ГЭТА ЗРАБІЦЬ?

У адпаведнасці з арт. 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантавана абарона яго правоў і свабод. Найбольш дзейным і эфектыўным сродкам у дадзеным кірунку з’яўляецца суд.

У ідэале над падрыхтоўкай іскававай заявы павінен працаваць кваліфікаваны адвакат, але ў радзе выпадкаў яго паслугі могуць ацэньвацца значна вышэй, чым кошт іску. Для звароту ў суд неабходна скласці заяву, прадаставіць доказы і абгрунтаванні сваіх патрабаванняў. Для гэтага патрэбна азнаёміцца з некаторымі артыкуламі ГПК.

Перш чым падаваць заяву, можна паспрабаваць урэгуляваць канфлікт мірным шляхам (што не выключаецца і на стадыі судзебнага разгляду).

Агульны тэрмін іскавай даўнасці для звароту ў суд складае тры гады. Для асобных відаў патрабаванняў могуць устанаўлівацца спецыяльныя тэрміны.

Заява падаецца па месцы жыхарства адказчыка, за некаторымі выключэннямі. Напрыклад, па справах скасавання шлюбаў і спагнання аліментаў заява можа быць пададзена па месцы пражывання ісца, калі з ім знаходзяцца непаўналетнія дзеці.

У заяве павінны быць указаны: назва суда, у які яна падаецца; месца жыхарства (месца знаходжання) істца, а таксама яго прадстаўніка, калі заява падаецца прадстаўніком, іх кантактныя тэлефоны і электронныя адрасы (пры наяўнасці); месца жыхарства (знаходжання), кантактныя тэлефоны і электронныя адрасы асоб, якія маюць інтарэс у зыходзе справы; назва дакумента (іскавая заява); дакладнае абазначэнне патрабаванняў істца, а калі патрабаванні маёмасныя, то і кошт іску; факты, якімі ісцец абгрунтоўвае свае патрабаванні; доказы, што пацвярджаюць кожны факт; іншыя даныя, неабходныя для вырашэння пытання; пералік дадаткаў; подпіс істца ці яго прадстаўніка і дата падачы.

Да іскавай заявы прыкладваюцца копіі іскавай заявы па ліку асоб, якія маюць інтарэс у справе, а таксама дакумент аб плаце дзяржпошліны.

Заява маёмаснага характару аплачваецца па стаўцы 5% ад кошту іску. Заява немаёмаснага характару ў залежнасці ад патрабаванняў аплачваецца па стаўках ад адной да пяці базавых велічынь.

Рэквізіты рахункаў размешчаны на сайце райвыканкама www.valozhin.gov.by

ці на сайце Вярхоўнага суда court.gov.by. Стаўкі пошлін, рэквізіты рахункаў, прыкладныя абразцы дакументаў размешчаны на інфармацыйных стэндах у будынку суда. Іскавую заяву можна падаваць асабіста ці па адрасе: г. Валожын, вул. Шчарбіны, д. 31.

Анатоль ЗЯНЬКО,

старшыня суда Валожынскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *