Таленавiтая моладзь

Молодежный курьер

22 сакавіка ў актавай зале СШ № 2 г. Валожына прайшла гульня КВЗ. Юныя выратавальнікі з 6 устаноў адукацыі раёна ў гэты дзень спаборнічалі за права насіць тытул самай вясёлай і знаходлівай каманды раённага фестывалю «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Бліскучы гумар на тэму бяспекі, модныя песні і «драйвовыя» танцы, мініяцюры з выдатнай акцёрскай гульнёй і самым разнастайным рэквізітам, арыгінальнасць стылю кожнай каманды – усё гэта стварыла атмасферу сапраўднага КВЗ.

Задача ў журы была няпростай: каманды дэманстравалі «вышэйшы пілатаж» ва ўменні весела і арыгінальна распавесці аб правілах бяспечных паводзін, пра жыццё выратавальнікаў. Але ўсё ж лідарамі гульні ўжо ў першым конкурсе «Візітная картка» сталі каманды ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына» і ДУА «Дорскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа». Лёгка, але вельмі прафесійна «перакідваліся» жартамі ў конкурсе «Біятлон». «Музычнае хатняе заданне» аказалася вырашальным у размеркаванні прызавых месцаў сярод каманд. І журы, і гледачы не пераставалі здзіўляцца знаходлівасці рабят у падачы матэрыялу праз прызму музыкі. Менавіта ў гэтым конкурсе раскрылі сябе тыя, хто любіць і ўмее спяваць.

Па колькасці набраных у конкурсных заданнях балаў трэцяе месца заваявалі КВЗэншчыкі з ДУА «Багданаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», «срэбра» дасталася ДУА «Дорскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», а на вышэйшую прыступку п’едэстала падняліся юныя гумарысты з ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына». Пераможцы прымуць удзел у абласным этапе фестывалю «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім».

Наш кар.



Добавить комментарий