У санаторыi — за добрым самаадчуваннем

Общество

Падведзены вынікі работы за мінулы год камісій па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва раёна.

Найбольш значныя лічбы звязаны з аздараўленнем дзяцей. 270 хлопчыкаў і дзяўчынак змаглі атрымаць лячэнне ў санаторных арганізацыях. Самыя запатрабаваныя ўстановы – санаторыі “Беларусь”, “Баравічок”, “Багатыр”, РРЦ “Зялёны бор”. У час канікул школьнікі аздараўляліся ў лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем (1486 дзяцей). Таксама на працягу года курс лячэння ў санаторыях прайшлі 16 дзяцей разам з матулямі. У спецыялізаваных установах адпачылі 7 дзяцей-інвалідаў.

Скарысталі сваё права на аздараўленне з улікам профіляў захворванняў і 63 работнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Як паведаміў галоўны спецыяліст цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Алег Іванавіч Скадорва, на жаль, не на высокім узроўні ў нашым раёне знаходзіцца работа па аздараўленні работнікаў сельгаспрадпрыемстваў. Як станоўчая характарызуецца работа камісій СШ № 1, Валожынскага райспажыўтаварыства, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме.

Па-ранейшаму не змяншаецца чарга на атрыманне пуцёўкі сярод пенсіянераў. У 2018 годзе рэалізаваны толькі 45 пуцёвак. На ўліку – 290 чалавек. На сённяшні дзень накіроўваюцца ў аздараўленчыя ўстановы тыя, хто чакае гэтага з 2013-2015 гг.

Усяго за справаздачны перыяд прайшлі аздараўленне 2510 жыхароў раёна, з іх – 2377 дзяцей.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *