Менш каменняў — большы ўраджай!

Общество

У Беларусі каля 15 % сельгасугоддзяў засмечаны камянямі. Працаваць на такіх землях затратна: тэхніка часцей выходзіць са строю, больш значныя страты і прадукцыі. Ды і Год малой радзімы сёлета вызначае маштаб работ: актыўна наводзіцца парадак на зямлі.

Валожыншчына – аграпрамысловы рэгіён. Тут вядуць гаспадарчую дзейнасць 12 сельгаспрадпрыемстваў. І практычна кожнае з іх пры ўступленні ў масавыя пасяўныя работы сутыкнулася з “каменнай” праблемай. На дапамогу аграрыям прыйшлі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў,  ініцыятыўныя жыхары горада і раёна.

Такая дзейнасць не толькі дапаможа добраўпарадкаваць землі, але і правесці вясновую кампанію ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

 

Сяргей САДОЎСКІ,

Валожынская газета “Працоўная слава”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *