З 2 па 19 красавіка праходзіць пажарна- прафілактычная акцыя «За бяспеку – разам»

Общество

Асноўная мэта – зніжэнне колькасці пажараў з-за парушэнняў правіл пажарнай бяспекі.

Акцыя накіравана на работу з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокімі і адзінока пражываючымі пажылымі грамадзянамі, інвалідамі і шматдзетнымі сем’ямі. Задача – праінфармаваць людзей аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы павышэння ўзроўню бяспекі і забяспечыць у адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльнай дапамогай тых, хто ў гэтым больш за ўсё мае патрэбу: усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, адрамантаваць печы, электраправодку, аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на прысядзібных участках. Не застануцца без увагі і тыя, хто «па суседстве»: што рабіць і куды звяртацца, каб не стаць ахвярай пажару, віноўнікам якога вы не з’яўляецеся, але з-за небяспечнага суседства можаце стаць яго ахвярай.

Выратавальнікі акажуць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, пазаштатным пажарным фарміраванням – у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы. Плячо ў плячо з выратавальнікамі ў гэтай рабоце стануць работнікі МУС, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамунгас, Мінінфарм, Мінэнерга і іншых дзяржорганаў.

Акрамя таго, у рамках акцыі будуць правераны гарышчы, падвалы, месцы агульнага карыстання (лесвічныя клеткі, агульныя тамбуры) у шматкватэрных жылых дамах, а таксама выяўлены пустуючыя дамы, будынкі і збудаванні, якія могуць прадстаўляць пагрозу.

Эфектыўнасць – толькі ў агульнай зацікаўленасці і ўзаемадзеянні. За бяспеку – разам!

Уладзімір ЯНЧЫК,

першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *