Комплекс мерапрыемстваў

Официально

Аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, мэтай якога з’яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, а таксама паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі.

За незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Права на набыццё зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу на набыццё ў органах унутраных спраў. Асобы, што добраахвотна здалі агнястрэльную зброю, боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне “гарачай лініі” аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама 54144 альбо па тэлефоне 102 вы можаце паведаміць інфармацыю пра зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, а таксама атрымаць інфармацыю пра парадак добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

Валерый ЖУК,

часова в. а. намесніка начальніка Валожынскага РАУС – начальніка МГБ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *