Пачатак вясны – час актыўнай працы па добраўпарадкаванні раёна. Калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў наводзяць парадак на рабочых месцах і на замацаваных тэрыторыях. Агульнымі намаганнямі ў ходзе суботніка былі ліквідаваны наступствы зімы.
Аднымі з першых на раённы суботнік на мінулым тыдні выйшлі супрацоўнікі Валожынскай цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк. Яны добра папрацавалі на тэрыторыях, прылеглых да плошчы Свабоды. Супрацоўнікі ЦРБ добраўпарадкавалі бальнічны двор, кветнікі і месцы адпачынку. Калектыў Валожынскага райспажыўтаварыства дружна навёў парадак на вуліцы Партызанскай: прыбралі смецце і пясок з дарогі, пачысцілі газон і тратуары.
Ніхто не застаўся ўбаку ад масавай уборкі: спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сцвярджаюць, што ўсе арганізацыі райцэнтра зрабілі пасільны ўклад у добраўпарадкаванне горада.
У рамках месячніка па навядзенні парадку жыхары Валожыншчыны ўжо паспелі зрабіць шмат для таго, каб кожны куток раёна цешыў вока як мясцовых жыхароў, так і гасцей.



Работа каля ДУА «Яслі-сад № 3 «Пралеска» г. Валожына.
Тэкст і фота Настассі ЛЯВІНСКАЙ