Лепшыя сярод юных даследчыкаў

Молодежный курьер

На базе сярэдняй школы № 1 г. Валожына прайшоў ХVІ раённы конкурс работ даследчага характару сярод вучняў 5-10 класаў “Юны даследчык”, на які былі прадстаўлены 26 работ з 13 устаноў адукацыі раёна.

На падставе рашэння журы і Палажэння аб правядзенні конкурсу пераможцамі ў секцыі “Прыродазнаўчыя дысцыпліны. Біялогія” Дыпломы I ступені атрымалі вучаніца 8 класа Івянецкай СШ Аліна Княжэвіч (кіраўнік В. А. Суша) і вучаніца 5 класа Пяршайскага ВПК Анастасія Іваноўская (кіраўнік Я. М. Іваноўская). Дыплом II ступені дастаўся вучням 8 класа СШ № 2 г. Валожына Аляксандру Далінкевічу і Кірылу Загорскаму (кіраўнік І. В. Згірская). Дыпломы III ступені – у вучаніцы 5 класа Суднікаўскай СШ Віялеты Сяўрук (кіраўнік Т. М. Янушкевіч) і вучняў 10 класа Пугачоўскага ВПК Арцёма Раманчыка і Арыны Сасновіч (кіраўнік А. В. Каверына).

У секцыі “Геаграфія. Хімія” перамогу святкаваў вучань 10 класа гімназіі № 1 г. Валожына Герман Каланцэр (кіраўнік С. В. Федарака). Дыплом II ступені заваяваў вучань 9 класа гэтай жа ўстановы адукацыі Мікіта Князеў (кіраўнік Т. А. Лябёдка). Дыплом III ступені дастаўся вучням 8 класа Ракаўскай СШ Дзіяне Вялічка і Яўгену Мядоўскаму (кіраўнік Л. А. Журыха).

У секцыі “Гуманітарныя веды. Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура” Дыплом I ступені атрымала вучаніца 6 класа гімназіі № 1 г. Валожына Марыя Жамоздзік (кіраўнік Н. Н. Віршыч), II ступені – вучні 8 класа СШ № 1 г. Валожына Паліна Сучкевіч і Уладзіслаў Кізік (кіраўнік А. К. Кізік), III ступені – вучаніца 9 класа Гародзькаўскага ВПК Паліна Дасюкевіч (кіраўнік Т. К. Качынская) і вучань 9 класа Сакаўшчынскага ВПК Ілья Сушко (кіраўнік Л. І. Гарбачэўская).

У секцыі “Англійская мова” вызначылі аднаго пераможцу – вучаніцу 10 класа гімназіі № 1

г. Валожына Наталлю Маслоўскую (кіраўнік В. Б. Маслоўская).

У секцыі “Гісторыя. Грамадазнаўства” Дыпломы I ступені атрымалі вучань 10 класа Пугачоўскага ВПК Арцём Раманчык (кіраўнік Т. А. Ліхтаровіч) і вучаніца 8 класа Суднікаўскай СШ Таццяна Дубінец (кіраўнік С. М. Зіміч). Дыплом II ступені – у вучня 8 класа Сівіцкага ВПК Вадзіма Адамовіча (кіраўнік І. В. Арлоўскі) і вучня 10 класа Пяршайскага ВПК Мікалая Калясінскага (кіраўнік А. В. Шапавал). Дыплом III ступені дастаўся вучням 10 класа СШ № 2 г. Валожына Кацярыне Бацян і Івану Лінкевічу (кіраўнік А. І. Пятровіч).

Наш кар.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *