Хронiка спартыўнага жыцця

У рамках абласной спартакіяды школьнікаў прайшлі занальныя спаборніцтвы па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2006-2007 гадоў нараджэння. У іх бралі ўдзел чатыры каманды – г. Жодзіна, Барысаўскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў.

Першае месца заняла каманда Мінскага раёна, якая і працягне выступаць далей. Другое і трэцяе месцы на рахунку каманд Барысаўскага раёна і Жодзіна. Нашы юныя футбалісты ўпершыню трапілі ў такую зону, дзе ўсе каманды былі новыя і даволі моцныя. Магчыма, менавіта таму гульня і не задалася. Але спорт ёсць спорт, выйграюць мацнейшыя, а тыя, хто адстае, павінны працягваць трэніроўкі яшчэ больш упарта і апантана адточваць майстэрства.

У Івянцы адбыўся адкрыты турнір раёна па валейболе сярод жаночых каманд. Ён атрымаўся даволі прадстаўнічым. Сюды з’ехаліся каманды Мінска, Дзяржынска, Маладзечна, Ашмян. Дзве каманды выставілі гаспадары пляцоўкі.

Першае месца заваявала каманда з Мінска. На другую і трэцюю прыступкі п’едэстала гонару ўзняліся валейбалісткі Дзяржынска і Маладзечна. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама і грашовымі прызамі.

У канцы сакавіка прайшоў турнір па футзале (міні-футболе) сярод дарослых. У ім прынялі ўдзел 5 каманд – Ракава, Мінска, пасёлка Дзераўное Стаўбцоўскага раёна і дзве івянецкія каманды.

Нашы землякі былі на вышыні, прапусцілі наперад толькі каманду з Ракава. Івянчане занялі адразу два прызавыя месцы: на другім месцы зборная каманда, на трэцім – каманда студэнтаў. Тройка прызёраў была ўзнагароджана дыпломамі, пераможцы – грашовым прызам.

2 красавіка ў Барысаве праходзіла спартакіяда ДЮСШ Мінскай вобласці па дзюдо.

У агульнакамандным заліку каманда ДЮСШ Валожынскага раёна ў саставе Данііла Жданюка, Анастасіі Зайкоўскай і Максіма Кіслага заняла 3-е месца. У асабістым заліку А. Зайкоўская і М. Кіслы заваявалі трэція месцы, а Д. Жданюк – 2-е.

Наталля ШТЭЙНЕР

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars