Дошка гонару

Аграрный сектор и промышленность

Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі работ на веснавой сяўбе яравых культур.

Па стане на 8 красавіка лепшымі прызнаны:

па тэмпах сяўбы – КСУП “Пяршаі-2014”. Пры плане 1260 гектараў засеяна 493 гектары, што склала 39,1 працэнта да задання;

механізатар ААТ “Багданаўскае” Андрэй Іванавіч МАТУСЕВІЧ: на трактары “МТЗ-3022” з агрэгатам “АПП-6Д” пасеяў зерневыя на плошчы 293 гектары;

механізатар ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Сяргей Іосіфавіч ШАКУН: на ОПШ-05 “Раса” ўнёс вадкія мінеральныя ўгнаенні на 937 гектарах;

механізатар ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Аляксандр Аляксеевіч ШАРКО: на трактары “Амкадор-342” пагрузіў 11080 тон арганічных угнаенняў;

механізатар КУП “Сівіца” Аляксей Вікенцьевіч КАЗЛОЎСКІ: на трактары “МТЗ-892” з агрэгатам “РДУ-1,5” унёс цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні на плошчы 744 гектары;

механізатар ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Віталій Браніслававіч ЛІПНІЦКІ: на трактары “МТЗ-3022” з агрэгатам “ПМФ-18” унёс 5600 тон арганічных угнаенняў;

механізатар КСУП “Сакаўшчына-агра” Юрый Анатольевіч ЗЯНЬКО: на трактары “МТЗ-3522” з агрэгатам “ППО-9-45” узараў 145 гектараў;

механізатар КСУП “Пяршаі-2014” Аляксандр Сяргеевіч ТКАЧЭНКА – на трактары “МТЗ-3022” з агрэгатам “АПД-7,5” падрыхтаваў 472 гектары глебы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *