Тэхнiчная творчасць

Общество

У ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” адбылася выстава інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, дзе чарговы раз можна было пераканацца, якія таленавітыя людзі там працуюць і вучацца.

Тут можна было ўбачыць як індывідуальныя, так і групавыя работы. Сярод выстаўленых экспанатаў былі і прылады, карысныя ў гаспадарцы і ў быце. Напрыклад, аднарадная бульбакапалка, якая падыходзіць да мотаблока, можа якасна сабраць ураджай бульбы.

Педагог І. С. Жытарук са сваімі выхаванцамі “ўдыхнулі” другое жыццё ў старыя рэчы. Яны прадставілі на суд журы незвычайную мэблю: чайны столік і крэсла “Вясёлыя папугайчыкі”. Годнае месца на выставе заняла лава, тумба для абутку і паліца для тэлефона “Тры ў адным”, што распрацавала педагог А. М. Бубневіч, падстаўка пад пакаёвыя расліны “Кот” навучэнца Паўла Курзянкова. На выставе было прадстаўлена і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: вітражныя вырабы “Лета ў Парыжы”, дэкаратыўная кампазіцыя “Фантазія”.

Падчас выставы была прадугледжана абарона праектаў, дзе аўтары павінны раскрыць сутнасць распрацоўкі, яе асаблівасці, паказаць чарцяжы і схемы. Пры выстаўленні адзнак улічваліся навізна і актуальнасць. Пераможцы выставы былі адзначаны граматамі і дыпломамі. Лепшыя работы, якія абрала журы, адправіліся на абласны конкурс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Маладзечне. Вырабы таксама сталі новымі экспанатамі ліцэйскага музея.

Марына РУДАЯ,

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Карэспандэнт”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *