Чароўны куфэрак

Молодежный курьер

29-31 сакавіка ў горадзе Любань прайшоў ХII абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”, традыцыйна прысвечаны міжнароднаму Дню тэатра. Конкурс праходзіць раз у два гады і збірае аматараў творчасці з усёй Мінскай вобласці і нават гасцей з-за мяжы.

У гэтым годзе ў фестывалі прынялі ўдзел 15 дзіцячых і маладзёжных калектываў, у тым ліку юныя тэатралы з Івянца: узорны тэатр лялек “Вандроўка” і дзіцячы лялечны гурток “Шарада”. Яны паказалі спектакль “Маша і Калабок” па матывах п’есы Уладзіміра Арлова. Калектывы атрымалі дыплом за арыгінальнае ўвасабленне твора дзіцячай класікі, а Дар’ю Аляшэвіч узнагародзілі дыпломам за выразнасць і артыстычнасць выканання ролі ў пастаноўцы. Акрамя дыпломаў, удзельнікам уручылі каштоўныя падарункі.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *