Як дзейнiчаць пры пажары

Официально

Пажар – заўсёды экстрэмальная сітуацыя. Часта пры яго ўзнікненні чалавекам авалодвае жах. Самае галоўнае ў такі момант – саўладаць са сваімі пачуццямі і нервамі, не разгубіцца і не паддацца паніцы.

Парадак дзеянняў, калі вы сталі відавочцам пажару:

– абавязкова выклікайце службу выратавання па тэлефонах 101 ці 112, паведаміце пры гэтым дакладны адрас, месца ўзнікнення пажару, сваё прозвішча;

– у першую чаргу паклапаціцеся пра выратаванне людзей, якім пагражае агонь, папярэдзьце суседзяў па лесвічнай пляцоўцы;

– калі магчыма, пачніце тушэнне пажару падручнымі сродкамі;

– да прыбыцця падраздзяленняў выратавальнікаў збярыце як мага больш інфармацыі пра пажар (ці ёсць пагроза людзям, ці ёсць у ачагу пажару выбухованебяспечныя прадметы і рэчы; высветліце карацейшы шлях для пад’езду пажарнай тэхнікі). Гэта дапаможа выратавальнікам хутчэй ацаніць абстаноўку і створыць аптымальныя ўмовы паспяховай ліквідацыі пажару.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *