Дапамагаюць касмiчныя здымкi

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі выкарыстоўвае ў рэжыме рэальнага часу сістэму выяўлення пажараў з дапамогай касмічных здымкаў.

Пры дапамозе праграмных сродкаў аналізуюцца здымкі са штучных спадарожнікаў Зямлі. Вызначаюцца цеплавыя анамаліі – месцы патэнцыяльных пажараў. На карце адлюстроўваюцца кропкі тэмпературных анамалій у пажаранебяспечны сезон і зоны затаплення падчас вясновай паводкі, атрыманыя на падставе даных касмічнай здымкі апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Пры выяўленні цеплавой анамаліі падраздзяленні МНС адразу выязджаюць у гэты раён.

Так, 1 красавіка бягучага года пры дапамозе дадзенага праграмнага забеспячэння ўстаноўлена цеплавая анамалія ў вёсцы Алянава Вішнеўскага сельсавета. Па прыбыцці да месца падраздзяленняў Валожынскага РАНС было выяўлена выпальванне сухой расліннасці. Вінаваты ў падпале прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars