Выратавальнікі папярэджваюць аб небяспецы выкарыстання адкрытага агню і забароне выпальвання сухой расліннасці.

Дапускаецца разводзіць вогнішча на прысядзібным участку, але пры гэтым неабходна гарантаваць захаванне ўмоў бяспекі: пляцоўка абкапана, бязветранае надвор’е, пастаянны кантроль за працэсам гарэння і наяўнасць сродкаў тушэння, размяшчэнне вогнішча на адлегласці не менш за 10 метраў ад будынкаў, 20 м – ад лясных масіваў і 30 м – ад сціртаў сена і саломы.

Санкцыяй артыкула 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (артыкул 15.58 КоАП Рэспублікі Беларусь).

Тым, хто пасля бяспечнай уборкі захоча прыемна правесці час у коле сям’і і паласавацца шашлыком, размяшчаць спецыяльныя прыстасаванні для падрыхтоўкі ежы неабходна на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars