Рэалiзацыя пiлотнага праекта

Официально

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне паведамляе, што ў адпаведнасці з пунктам 10 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2019 № 161 “Аб стварэнні нацыянальнай сістэмы маркіроўкі тавараў і рэалізацыі пілотнага праекта па маркіроўцы абутку сродкамі ідэнтыфікацыі” з 15 красавіка 2019 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адмяняецца маркіроўка кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі абутку.

У мэтах апрабацыі новых механізмаў маркіроўкі тавараў, а таксама стварэння камфортных умоў для малога і сярэдняга бізнесу, якія дазваляюць змяніць дзеючую ў Рэспубліцы Беларусь сістэму маркіроўкі, пастановай рэгламентавана ў перыяд з 15 красавіка па 31 снежня 2019 г. рэалізацыя пілотнага праекта па маркіроўцы абутку сродкамі ідэнтыфікацыі. Пілотны праект будзе праводзіцца на добраахвотнай аснове і дазволіць адпрацаваць новыя механізмы маркіроўкі тавараў, а таксама механізм інфармацыйнага ўзаемадзеяння з Расійскай Федэрацыяй.

Па выніках рэалізацыі праекта Міністэрствам па падатках і зборах сумесна з упаўнаважанымі органамі будзе праведзена і прадстаўлена ва ўрад ацэнка яго вынікаў у мэтах разгляду пытання аб увядзенні абавязковай маркіроўкі абутку сродкамі ідэнтыфікацыі.

Суб’ектам гаспадарання, што выказалі жаданне прыняць удзел у пілотным праекце, неабходна звярнуцца да аператара нацыянальнай сістэмы маркіроўкі тавараў, якім вызначана рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Белбланкавыд”.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне, размешчанай па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, кабінеты 412, 413, па тэлефоне: 58021 (час працы: 8.00-17.00, абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00) альбо на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.portal.nalog.gov.by.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *