Маштабная кампанiя

Маладзечанская міжрайінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе пра тое, што, пачынаючы з 20 сакавіка і на працягу ўсяго нераставага перыяду (да 30 мая), Дзяржаўная інспекцыя праводзіць маштабную кампанію па канфіскацыі браканьерскіх сетак.

Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць наяўныя сеткі, сеткаматэрыялы і сеткавыя прылады. Пры гэтым прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лоўлі іх не будуць. Далёка не ўсім вядома, што нават старыя дзедаўскія сеткі, якія вісяць на гарышчы, могуць стаць прычынай для разбору.

Наконт здачы неабходна звяртацца ў Маладзечанскую інспекцыю па адрасе: г. Маладзечна, вул. Замкавая, 15 ці па тэлефонах: 501260, 8-029 3057880, 8-029 6014886.

Васілій ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars