Акцыя “ПЕШАХОД”

З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў з 8 па 12 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць акцыю “Пешаход”.

Асноўнай з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з’яўляецца ігнараванне Правіл дарожнага руху, а таксама адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў на вопратцы пешых удзельнікаў.

У дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не пазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь або папярэджанне. Калі парушэнне ім ПДР пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення. У выпадку, калі парушэнне Правіл пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання альбо пашкоджання транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў ці іншай маёмасці, вінаваты падвяргаецца штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода з прыкметамі ап’янення, які відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

АДАІ Валожынскага РАУС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars