На пасяўной працуюць талакой!

Аграрный сектор и промышленность

Шэфскую дапамогу гаспадаркам у правядзенні веснавых палявых работ аказваюць працаўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама Савецкага раёна сталіцы.

Вадзіцель МАЗа сталічнага УП “Зелянбуд” Аляксей Мікалаевіч АГЕЙЧЫК развозіў кармы на жывёлагадоўчыя фермы КСУП “Сакаўшчына-Агра”. У мінулыя гады яму даводзілася працаваць у ААТ “Лоск”, КУП “Сівіца”, а таксама ў сельгаспрадпрыемствах Мядзельскага раёна. Прыехаў разам з калегам-трактарыстам, які быў заняты на адвозцы каменняў з поля ў Бомбалах.

Трактарыста Уладзіміра Уладзіміравіча РАШКО, які працуе на УП “Рэмаўтадор” г. Мінска, накіравалі ў ААТ “Агра-Дубінское”. У дзень нашага прыезду ён рабіў поруч на пясчаным кар’еры з механізатарам пагрузчыка Раманам Мікалаевічам СУХАДОЛЬЦАМ з ДЭУ-61. Адзін загружаў, а другі адвозіў пясок для абсталявання новай дарогі ад малочнатаварнай фермы “Дубіна-Юрздыцкая” да пашы.

Мехатрад ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” заняты на вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў у КСУП “Пяршаі-2014”. Генадзь Генрыхавіч ШАКУН працуе на пагрузчыку, Аляксей Станіслававіч УНУЧАК, Сяргей Уладзіміравіч НАКВАС і Аляксей Іванавіч БАЦЯН – на трактарах з раскідвальнікамі. Падчас творчай камандзіроўкі мы засталі іх на полі ля вёскі Папкі разам з аграномам сельгаспрадпрыемства Юрыем Уладзіміравічам НАВІЦКІМ. Ён адзначыў, што памочнікі шчыруюць на пяршайскай зямлі з 9 красавіка і за дзень вывозяць 1400 тон арганікі. Дагэтуль амаль тры тыдні дапамагалі багданаўцам.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *