Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”

Общество

Асновай дзейнасці любога прадпрыемства заўсёды была якасць выпускаемых тавараў і прапануемых паслуг. Асабліва ўзмацніліся патрабаванні да спажывецкіх характарыстык прадукцыі айчынных суб’ектаў гаспадарання ў гэтым годзе. І не выпадкова, бо 2010 год аб’яўлены Годам якасці. Упэўнена крочыць у гэтым накірунку і Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”. Варта адзначыць, што гэта прадпрыемства валодае эфектыўнымі кіраўніцкімі традыцыямі, высокапрафесіянальным кадравым саставам. У калектыве добра ведаюць, што прызнанне пакупніка можна заслужыць толькі стабільнай, высокай якасцю і рэгулярным абнаўленнем асартыменту і відаў прадукцыі.
З чаго складаецца формула поспеху прадпрыемства, расказвае дырэктар Уладзімір Мікалаевіч ДАРАШЭНКА, які ўжо больш за тры гады ўзначальвае выдатны калектыў.
– Уладзімір Мікалаевіч, раскажыце, калі ласка, як развіваецца прадпрыемства сёння.
– У аснове вытворчай стратэгіі нашага завода – тры “кіты”: натуральная сыравіна, мадэрнізацыя вытворчасці і ўкараненне міжнародных сістэм якасці. Сыравіну пастаўляюць у асноўным гаспадаркі раёна. Толькі ў мінулым годзе пачалі рабіць закупку малака ў суседніх Маладзечанскім і Дзяржынскім раёнах. З чэрвеня 2009-га завод стаў філіялам ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, якое ўключае аналагічныя прадпрыемствы Вілейкі і Нарачы. Гэта прымусіла вызначыцца са спецыялізацыяй прадукцыі. У той час, калі, напрыклад, Маладзечанскі камбінат выпускае пераважна малако і смятану, Вілейскі філіял – тварожную прадукцыю і йагурты, а Нарачанскі – паўфабрыкаты, мы зрабілі стаўку на сыры. І не памыліліся. Сыры – найбольш высокаліквідная прадукцыя. Яны добра раскупляюцца на ўнутраным і знешнім рынках.
– Вырабіць прадукцыю – яшчэ паўсправы, яе неабходна прадаць. Ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу гэта надзвычай складана. Як рэалізуеце прадукцыю? Ці пашыраеце рынкі збыту?
– Найперш імкнёмся захаваць ранейшыя. Прадпрыемства забяспечвае не толькі патрэбы раёна і вобласці. Больш за палову выпускаемай прадукцыі ідзе на экспарт. Смак вырабаў нашага прадпрыемства могуць ацаніць спажыўцы Расіі, Казахстана, Туркменістана. Пра высокія смакавыя якасці валожынскіх сыроў сведчаць і водгукі замежных пакупнікоў. Сыры “Сметанковы” і “Манастырскі” самыя дарагія на расійскім рынку і ўсё роўна карыстаюцца вялікім попытам.
– Як змагаецеся за якасць прадукцыі?
– Працягваем рэалізацыю ўласнай праграмы тэхнічнага пераўзбраення, накіраванага на расшырэнне асартыменту і павышэнне якасці. Хутка, напрыклад, плануем выпускаць новы від сыру тварожнага дэсертнага “Ласунак” з напаўняльнікамі – бананавымі і ананасавымі цукатамі, новы від цвёрдага сыру “Стараславянскі”. Імкнёмся павялічыць тэрміны рэалізацыі прадукцыі: сухога малака – да двух гадоў, цвёрдага сыру – да 150 дзён. Зараз праводзіцца рэканструкцыя ў цэху сухога малака, да якой у рамках Прэзідэнцкай праграмы “Прыцягненне замежных капіталаў” прыцягнуты турэцкія інвестыцыі. Да канца года плануем запусціць новую сушыльную ўстаноўку славацкай вытворчасці, такія, дарэчы, ёсць у вобласці толькі на Беразінскім і Слуцкім прадпрыемствах. Гэта дасць магчымасць больш глыбока перапрацоўваць сыравіну і наладзіць безадходную вытворчасць прадукцыі. У два разы павялічыцца вытворчасць сухога абястлушчанага малака. Аднак востра паўстане пытанне і з сыравінай, бо спатрэбіцца каля 450 тон малака. Да гэтага пакуль не гатовы ні транспартнікі, ні гаспадаркі раёна.
– Ці не зробіць такая мадэрнізацыя вытворчасці чалавека беспрацоўным?
– Сёння на прадпрыемстве працуюць 232 чалавекі, з іх 18 – інжынерна-тэхнічныя работнікі. І ў сувязі з тэхнічным пераўзбраеннем завод нікога са сваіх работнікаў не звольніў. Абсталяванне загружана цалкам: напрыклад, сырцэх працуе ў дзве змены, цэх сухога абястлушчанага малака – кругласутачна, участак вырабу масла і цэльнамалочнай прадукцыі – у адну. Вытворчасць расшыраецца, мадэрнізуецца, таму патрэбны высокаадукаваныя спецыялісты з сучаснымі ведамі. Робім запыты ў навучальныя ўстановы нашага профілю.
– Вы задаволены вынікамі работы прадпрыемства?
– За два гады прадукцыя атрымала 14 залатых медалёў на міжнародным узроўні, а таксама 2 Гран-пры. Вынікі гавораць самі за сябе.
Гутарыла Святлана СУХАДОЛЕЦ.

Галоўны “інструмент” кантролю якасці і бяспекі прадукцыі на заводзе – акрэдытаваная, аснашчаная самым сучасным абсталявавннем вытворчая лабараторыя. Яна здольная выявіць у сырым малацэ сляды антыбіётыкаў і іншыя пабочныя рэчывы. Пры гэтым выкарыстоўваецца найбольш адчувальны з метадаў іх выяўлення – імунаферментны. На вызначэнне астаткавай колькасці антыбіётыкаў такім метадам лабараторыя была акрэдытавана восенню мінулага года. Асаблівая ўвага надаецца кантролю якасці гатовай прадукцыі. Кожная партыя пры адгрузцы даследуецца па цэламу спектру паказчыкаў.

Раз у чатыры гады лабараторыя праходзіць паўторную акрэдытацыю ў РУП “Слуцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” і штогод – інспекцыйны кантроль. 22 спецыялісты лабараторыі, сярод якіх інжынеры-мікрабіёлагі, інжынеры-хімікі, лабаранты хімбаканалізу, дазіметрыст-тэхнік, на чале з загадчыцай Аленай Міхайлаўнай Ятчанкай сумленна і адказна працуюць на карысць прадпрыемства, імкнуцца, каб смак і якасць выпускаемай прадукцыі, а таксама яе ўпакоўка адпавядалі еўрапейскім стандартам.

Два гады па нямецкай тэхналогіі вырабляюцца сыры “Візенланд” з чарамшой, “Альпенберг” і “Альпенталь” з пажытнікам.
У зімовы перыяд прадпрыемства перапрацоўвае 130 тон малака ў суткі, у летні – да 250 тон. Зараз філіял вырабляе 15 відаў сыроў расійскай і галандскай груп, 4 віды масла, 3 – тварагу, а таксама сыр тварожны з рознымі напаўняльнікамі.

Ужо тры гады, як на прадпрыемстве ўстаноўлена і функцыянуе аўстрыйскае абсталяванне фірмы “Bertsch”: лінія па вытворчасці тварагу і 2 – па вытворчасці сыру. Гэта забяспечвае аўтаматычнае рэгуляванне працэсу вытворчасці, а таксама аўтаматычнае мыццё абсталяван

У мінулым годзе філіял удзельнічаў у трох міжнародных выставах і не застаўся без узнагарод. На ХVI Міжнароднай выставе прадуктаў “Прадэкспа-2009” сыры “Расійскі”, “Рускі” і “Сметанковы” атрымалі залатыя медалі. З выставы-кірмашу “Зроблена ў Беларусі-2009” прадпрыемства прывезла золата за сыр “Расійскі асобы” і сярэбраную ўзнагароду за масла “Сялянскае”. Самую высокую ўзнагароду – Гран-пры на ХI Казахстанскай міжнароднай выставе “Прадуктовы рынак Казахстана-2009” – атрымаў сыр “Альпійскі”, а сыр “Сметанковы” быў адзначаны ў Алматы залатым медалём.

Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” упершыню прымаў удзел у нацыянальным конкурсе “Прадукт года-2009”. Журы адзначыла 4 віды вырабаў з малака. У намінацыі “Сыры сычужныя” вышэйшыя ўзнагароды прысуджаны сырам “Манастырскі” 45-працэнтнай тлустасці і “Сметанковы” 50-працэнтнай тлустасці. У намінацыі “Тварожная прадукцыя” перамаглі сыр тварожны дэсертны “Ласунак” 6-працэнтны і тварог “Сталовы” 2-працэнтны.
Галоўны “інструмент” кантролю якасці і бяспекі прадукцыі на заводзе – акрэдытаваная, аснашчаная самым сучасным абсталявавннем вытворчая лабараторыя. Яна здольная выявіць у сырым малацэ сляды антыбіётыкаў і іншыя пабочныя рэчывы. Пры гэтым выкарыстоўваецца найбольш адчувальны з метадаў іх выяўлення – імунаферментны. На вызначэнне астаткавай колькасці антыбіётыкаў такім метадам лабараторыя была акрэдытавана восенню мінулага года. Асаблівая ўвага надаецца кантролю якасці гатовай прадукцыі. Кожная партыя пры адгрузцы даследуецца па цэламу спектру паказчыкаў.
Раз у чатыры гады лабараторыя праходзіць паўторную акрэдытацыю ў РУП “Слуцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” і штогод – інспекцыйны кантроль. 22 спецыялісты лабараторыі, сярод якіх інжынеры-мікрабіёлагі, інжынеры-хімікі, лабаранты хімбаканалізу, дазіметрыст-тэхнік, на чале з загадчыцай Аленай Міхайлаўнай Ятчанкай сумленна і адказна працуюць на карысць прадпрыемства, імкнуцца, каб смак і якасць выпускаемай прадукцыі, а таксама яе ўпакоўка адпавядалі еўрапейскім стандартам.



Добавить комментарий