Клопат аб мацi i дзiцяцi

Безопасность и здоровье

Кожны чалавек цесна звязаны са сваёй матуляй. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці.

У нашай краіне працягваецца ўдасканаленне заканадаўства з мэтай павышэння ўзроўню сацыяльнай і медыцынскай абароненасці праў маці і дзіцяці, інтарэсаў сям’і. Ахова здароўя жанчын і дзяцей, абарона мацярынства – адна з асноўных задач дзяржаўнай палітыкі, прыярытэт у медыцыне, што мае асаблівае значэнне ў фарміраванні здароўя нацыі.

На ахову рэпрадуктыўнага здароўя і прафілактыку абортаў накіравана дзейнасць усёй сеткі кадраў акушэрска-гінекалагічнай службы ў краіне – ад фельчарска-акушэрскіх пунктаў, жаночых кансультацый да цэнтраў планавання сям’і і рэпрадукцыі.

Ахова рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, стварэнне ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей, папярэджанне інваліднасці, скарачэнне дзіцячай і мацярынскай смяротнасці ў краіне маюць асаблівую грамадскую значнасць і з’яўляюцца крытэрыямі эфектыўнасці дзейнасці органаў кіравання і арганізацый аховы здароўя.

Духоўнае адраджэнне грамадства і маральнасці становяцца немагчымымі без правільных жыццёвых арыенціраў у сем’ях.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *