Вострыя кiшачныя iныекцыi

Мікробы з кішэчніка чалавека лёгка трапляюць у глебу, ваду, ежу, доўга захоўваюцца ў сажалках, студнях, а таксама на розных прадметах хатняга ўжытку: пасцельных прыналежнасцях, посудзе, цацках. Таму вельмі важна выконваць санітарна-гігіенічныя правілы дома, на працы і ў грамадскіх месцах. Ні адно наведванне туалета не павінна абыходзіцца без мыцця рук.

Неабходна прыняць за правіла: ваду з адкрытых крыніц можна піць толькі кіпячоную. Лепш не купацца ў вадаёмах са стаялай вадой, куды могуць трапіць хваробатворныя мікробы. Нельга ўжываць нямытыя гародніну і садавіну. Набытае мяса, рыбу і яйкі неабходна класці ў сумку асобна ад іншых прадуктаў. Тое, што хутка псуецца – салаты, малако, тварог, смятану, каўбасу і інш. – захоўваць у халадзільніку і ўжываць у свежым выглядзе. Усе харчовыя прадукты павінны быць агароджаны ад мух.

Гігіенічныя правілы простыя, але эфектыўныя. І іх захаванне дапамагае засцерагчыся ад кішачных інфекцый, прадухіліць іх распаўсюджанне.

Аляксей САКАЛОЎ,

урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars