Што такое педыкулёз, i як з iм змагацца?

Педыкулёз – адно з самых распаўсюджаных паразітарных захворванняў у свеце.

Вошы надзвычай пладаносныя, доўга выжываюць у знешніх умовах, добра плаваюць і поўзаюць, таму імі лёгка заразіцца. На чалавеку паразітуюць тры віды насякомых: галаўныя, плацяныя і лабковыя. Заражэнне адбываецца пры цесным кантакце з хворымі людзьмі, пры абмене шапкамі, шалікамі, бялізнай, выкарыстанні чужых расчосак.

Ёсць простыя і даступныя спосабы барацьбы з вошамі ў хатніх умовах. Першы варыянт – хімічны спосаб. Набытым у аптэцы супрацьпедыкулёзным сродкам у адпаведнасці з інструкцыяй неабходна апрацаваць валасы, вычасаць частым грэбнем або зняць рукамі загінуўшых насякомых, іх гніды. Другі варыянт – самастойная механічная апрацоўка. Неабходна вычасаць жывых насякомых частым грэбнем, апрацаваць пасмы валасоў растворам воцату і зняць гніды рукамі. У абодвух выпадках неабходна памыць асобна ад іншых рэчаў пасцельную бялізну і адзенне, адпрасаваць іх з парам. Пры выяўленні вошай у адзенні – замачыць бялізну і адзенне на 2-3 гадзіны ў цёплай вадзе, затым кіпяціць у двухпрацэнтным растворы соды або любога мыйнага сродку на працягу 20 хвілін. Вопратку, якая не падлягае кіпячэнню, адпрасаваць праз вільготную тканіну. Апрацаваць парам пасцельныя прыналежнасці (коўдры, матрацы і падушкі). У кватэры павінна быць праведзена генеральная ўборка. Мяккую мэблю рэкамендуецца пачысціць шчоткай, змочанай мыйным сродкам.

Ва ўсіх выпадках паведаміце пра сітуацыю медыцынскаму або педагагічнаму работніку дзіцячай установы для правядзення супрацьпедыкулёзных мерапрыемстваў. Не забудзьцеся агледзець і, пры неабходнасці, апрацаваць ад паразітаў усіх членаў сям’і.

Для папярэджання заражэння выкарыстоўвайце толькі індывідуальныя расчоскі, галаўныя ўборы, шалікі, адзенне. Не менш важна рэгулярна мыцца, пільна даглядаць за валасамі, скурай, часта мяняць бялізну.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars