Не дапусцiць туберкулёзу

Туберкулёз – інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца мікрабактэрыяй туберкулёзу, характарызуецца развіццём спецыфічных гранулём у розных органах.

Пры адсутнасці лячэння хвароба можа скончыцца смерцю. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод 30 мільёнаў чалавек паміраюць ад туберкулёзу, а амаль 2 мільярды – пераносчыкі мікрабактэрыі.

Асноўны метад прафілактыкі і выяўлення туберкулёзу на ранніх стадыях – рэнтгенафлюраграфічнае абследаванне. Праходзіць яго неабходна штогод.

У пазачарговым парадку прайсці РФА павінны асобы, якія звярнуліся ў арганізацыі аховы здароўя па медыцынскую дапамогу з сімптомамі лёгачных захворванняў; грамадзяне, што прызываюцца або паступаюць на ваенную службу; тыя, хто афармляе від на жыхарства ці паступае ў навучальныя ўстановы; хворыя на ВІЧ-інфекцыю.

Прайсці флюараграфію можна ў Валожынскай паліклініцы. Своечасова зробленая працэдура выключыць верагоднасць, што ў арганізме ўжо з’явілася хвароба!

Кацярына КАВАЛЬЧУК,

памочнік урача-паразітолага Валожынскага РЦГіЭ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars