Шаноўныя жыхары раёна і госці Валожынскай зямлі!

Прыміце самыя цёплыя, шчырыя і сардэчныя віншаванні са Святым Вялікаднем!

Гэта свята мае шматвяковую гісторыю і даўно стала сімвалам адраджэння да новага жыцця, увасабленнем дабра і справядлівасці. Кожны год яно нагадвае нам пра тое, наколькі важныя для чалавека любоў, міласэрнасць і суперажыванне. Свята Светлага Хрыстова Уваскрэсення аб’ядноўвае мільёны вернікаў па ўсім свеце, тых, хто падзяляе вечныя хрысціянскія каштоўнасці, вучыць бескарысліва дапамагаць адзін аднаму, з павагай ставіцца да гісторыі і культурнай спадчыны.

У нашы дні духоўныя настаўнікі працягваюць традыцыі свайго адказнага служэння, дапамагаюць людзям набываць веру. Яны актыўна і стваральна ўдзельнічаюць у жыцці соцыума, уносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне маральных асноў у грамадстве і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, умела выхоўваюць моладзь. Вялікая ўдзячнасць і Божая дапамога ім у гэтай пачэснай справе!

Няхай святло вялікай урачыстасці ніколі не згасае ў нашых душах, абуджае імкненне жыць і працаваць дзеля агульнага дабра, у імя агульнай будучыні.

У гэты светлы і радасны дзень жадаю ўсім, каб свята прынесла ў кожны дом, у кожную сям’ю святло, дабрабыт, надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

З Вялікаднем усіх вас!

Мікалай Анатольевіч Астрэйка,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars