Міліцыянеры наведаюць агрэсараў

Официально

У рамках прафілактычнай акцыі «Дом без насілля» з 15 па 26 красавіка міжведамасныя рабочыя групы ў складзе сацработнікаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і медыкаў наведваюць па месцы жыхарства сямейных агрэсараў, выступаюць ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах.

Як адзначыў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Сяргей Вітальевіч Латышаў, работа па прафілактыцы насілля ў сям’і не абмяжоўваецца толькі акцыяй. Міліцыянеры займаюцца праблемай пастаянна. У нашым раёне 60 грамадзян пастаўлены на ўлік за скандалы. Некаторых абавязалі часова пакінуць жылое памяшканне – пакуль не астудзяцца «гарачыя галовы».

25 красавіка спецыялісты зацікаўленых ведамстваў прымуць удзел у рабоце «гарачай лініі» для пацярпелых ад насілля ў сям’і. Звярнуцца можна па тэлефоне: 8-801 1008801. А ўвогуле паведаміць пра любое падобнае здарэнне можна штодзень па нумары 102.

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *