Прыгожая ўсмешка

Безопасность и здоровье

Стан поласці рота і зубоў важны не толькі для агульнага здароўя, ён аказвае ўплыў на сацыяльную сферу дзейнасці чалавека, яго ўпэўненасць пры знаходжанні ў грамадстве.

Асноўны фактар здароўя поласці рота – мікробны налёт, які ўтвараецца праз некалькі гадзін пасля чысткі зубоў і ўзмацняецца пасля кожнага прыёму ежы. У першыя гадзіны ён бясшкодны, але праз час аказвае негатыўнае ўздзеянне на тканкі зуба. Пры адсутнасці якаснай рэгулярнай чысткі яны слабеюць, развіваюцца адчувальнасць, карыёзны працэс, балючасць і кроватачывасць дзясны, у запушчаных выпадках – разбурэнне і расхістванне зубоў, непрыемны пах з рота.

Стаматалагічнае здароўе залежыць і ад якасці харчавання. Пры спажыванні вялікай колькасці вугляводаў узмацняецца негатыўнае дзеянне зубнога налёту. Шкодныя звычкі аказваюць значны ўплыў на развіццё і паўнацэннасць зубасківічнай сістэмы. Прадукты згарання тытуню і тэмпература ўплываюць не толькі на колер зубоў і непрыемны пах з рота, але і з’яўляюцца фактарамі развіцця парадантозу, новаўтварэнняў. Алкаголь парушае мікрафлору, выклікае высушванне слізістай абалонкі.

Для падтрымання стаматалагічнага здароўя дастаткова чысціць зубы раніцай пасля снядання і ўвечары перад сном пастай, што ўтрымлівае фтор, кантраляваць спажыванне вугляводаў і кіслых прадуктаў, пазбавіцца ад шкодных звычак, 2 разы на год наведваць стаматолага.

Вадзім ЯНОВІЧ,

загадчык стаматалагічнага аддзялення Валожынскай паліклінікі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *