Ранні дзіцячы аўтызм

Безопасность и здоровье

Аўтызм – цяжкая анамалія псіхічнага развіцця дзіцяці, якая характарызуецца галоўным чынам парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыянальнай халоднасцю, стэрэатыпнасцю дзейнасці. Адна з вызначальных і дыягнастычна важных прыкмет захворвання – з’яўленне сімптомаў ва ўзросце да 2,5-3 гадоў.

Можна вылучыць асноўныя рысы, уласцівыя дзецям з такім дыягназам: крайняя адзінота, зніжэнне здольнасці да эмацыянальнага кантакту і сацыяльнага развіцця, цяжкасці ўзаемадзеяння поглядам, мімікай, жэстамі, інтанацыяй. Звычайныя складанасці ў выражэнні сваіх эмацыянальных станаў і разуменні станаў іншых людзей. Стэрэатыпнасць у паводзінах, напружанае імкненне захаваць звыклыя ўмовы жыцця; супраціўленне найменшым зменам у абстаноўцы; захопленасць аднастайнымі дзеяннямі.

Характэрна эхалалія – аўтаматычнае паўтарэнне слоў, пачутых у чужым маўленні. Дзіця не задае пытанняў само і можа не адказваць на звароты да яго. Звяртаюць на сябе ўвагу і незвычайныя тэмп, рытм, інтанацыі мовы, погляд у пустэчу, унутр сябе, міма. Маторыка вуглаватая, рухі нерытмічныя, закасцянелыя або недакладныя, гаворка, як правіла, не накіравана да суразмоўцы, у ей адсутнічаюць экспрэсія, жэстыкуляцыя, голас то ціхі, то гучны. Фразы звычайна кароткія з парушэннямі граматычнага і сінтаксічнага ладу, мае месца зрушэнне думак.

За апошнія 5-10 гадоў адбыліся станоўчыя зрухі, праблема аўтызму стала вядомай сярод спецыялістаў і ў грамадстве ў цэлым. З’явілася спецыяльная літаратура, прапануюцца розныя падыходы медыкаментознай і псіхолага-педагагічнай дапамогі. І чым раней будзе пачата работа, тым больш шансаў на поспех!

Аксана АПАНАСІК,

урач-педыятр участковы УАЗ “Валожынская ЦРБ”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *