Як харчавацца правiльна

Безопасность и здоровье

Здаровае харчаванне – неад’емная частка здаровага ладу жыцця. Пры складанні рацыёну рэкамендуецца карыстацца новай ізраільскай харчовай пірамідай, што адлюстроўвае правільныя звычкі харчавання, даступна тлумачыць, якія прадукты варта ўжываць.

Піраміда падзелена на 6 харчовых катэгорый, 5 з іх рэкамендаваны для штодзённага харчавання, а шостая група не з’яўляецца неабходнай. У яе фундаменце знаходзяцца злакі, або цэльназерневыя прадукты, далей у парадку памяншэння колькасці – гародніна, садавіна, прадукты, што ўтрымліваюць бялок, прадукты, насычаныя тлушчамі. У самай вяршыні – прысмакі, падсалоджаныя напіткі.

Штодзённа ўжывайце ежу з кожнай з пяці груп, акрамя апошняй. На працягу дня варта разнастаіць харчаванне рознымі відамі прадуктаў з кожнай групы. Пажадана, каб ужываліся прадукты з, як мінімум, трох розных груп піраміды. Аддавайце перавагу малочным і мясным вырабам з паніжанай тлустасцю, выкарыстоўвайце менш алею для гатавання ежы, а таксама прадуктаў, насычаных тлушчамі. Выбірайце прадукты, што змяшчаюць валокны. Раніца павінна пачынацца з 1 стакана вады, і на працягу дня трэба ўжываць ваду ў разліку 30 мл – на 1 кг масы цела. Апошні прыём ежы – за 3-4 гадзіны да сну.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *