Рух — гэта жыццё

Безопасность и здоровье

Гімнастыка і спорт стымулююць і нармалізуюць дзейнасць сардэчна-сасудзістай, нервовай, эндакрыннай, дыхальнай, стрававальнай і іншых сістэм, актывізуюць унутрытканкавы абмен. Фізічныя практыкаванні садзейнічаюць рацыянальнаму пераразмеркаванню крыві ў венах ніжняй часткі тулава, павялічваюць яе прыток да сэрца, галавы, шыі, твару, робяць скуру больш свежай і насычанай вільгацю.

Падчас руху ў мышцах адбываюцца складаныя біяхімічныя працэсы, паляпшаюцца іх працаздольнасць і тонус. Тыя, хто займаюцца фізкультурай і спортам, на доўгія гады захоўваюць стройную фігуру, прыгожую постаць, спрытныя рухі і добрую рэактыўнасць. Пры маларухомым ладзе жыцця зніжаюцца акісляльныя працэсы, і ў арганізме назапашваюцца прадукты няпоўнага акіслення вугляводаў, што садзейнічае атэрасклерозу і ранняму старэнню. Трэнірованы арганізм лешп супрацьстаіць хваробам, інфекцыям, ваганням тэмпературы і ўздзеянню радыяцыі – у яго павышаецца імунітэт. У чалавека з развітымі мышцамі становяцца больш моцнымі косці.

Хадзьба – самы спакойны від фізічных практыкаванняў. Сістэматычнае наведванне басейнаў таксама з’яўляецца дастаткова прадуктыўным відам нагрузкі. Комплекс гімнастычных практыкаванняў для рознага ўзросту вызначаецца індывідуальна. Заняткі лепш праводзіць на свежым паветры.

Ахова ўласнага здароўя – непасрэдны абавязак кожнага чалавека. Таму неабходна весці актыўны лад жыцця, загартоўвацца, займацца фізкультурай і спортам, выконваць правілы асабістай гігіены.

Л. МАХІНА,

інструктар-метадыст фізічнай

рэабілітацыі аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Валожынскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *