Каварны адзёр

Адзёр з’яўляецца вострым інфекцыйным захворваннем, якое выклікаецца вірусам. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць захварэўшых на адзёр у свеце знізілася ў сотні разоў, дзякуючы правядзенню вакцынацыі. Аднак выпадкі захворвання працягваюць рэгістравацца паўсюдна. Так, у 2018 годзе ў Беларусі быў зафіксаваны 21 выпадак інфіцыравання дзяцей і дарослых.

Захварэць можна і без цеснага кантакту з хворым, вірус з лёгкасцю пераадольвае адлегласць у некалькі дзясяткаў метраў з токам паветра і пранікае ў арганізм праз слізістую абалонку дыхальных шляхоў, вачэй. Падчас захворвання могуць развіцца такія ўскладненні, як менінгіт, энцэфаліт, пнеўманія. Магчымы выпадкі інфіцыравання пры зніжэнні імунітэту і ў тых, хто зрабіў прышчэпку, але яны працякаюць параўнальна лёгка.

Інкубацыйны перыяд складае ў сярэднім 21 дзень, часцей – 8-12 дзён. Спачатку з’яўляюцца галаўныя болі, млявасць. Тыповы знешні выгляд хворага: адутлаваты твар, пачырванеўшыя, слязістыя вочы. Турбуе насмарк, сухі кашаль, тэмпература да 39-40 градусаў, голас становіцца асіплым. З 4-5 дня ад пачатку хваробы адзначаецца паэтапнае распаўсюджванне сыпу: спачатку за вушамі, на твары, на працягу наступных сутак на тулаве і руках, у апошнюю чаргу – на нагах.

У выпадку падазрэння на захворванне неабходна тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу, выклікаць урача або хуткую дапамогу, звесці да мінімуму кантакты з іншымі людзьмі, выкарыстоўваць маску або марлевую павязку, часцей мыць рукі вадой з мылам.

Абараніцца ад адру можна толькі з дапамогай прышчэпкі, якую праводзяць ва ўзросце 12 месяцаў і ў 6 гадоў. Кантактным асобам, якія не хварэлі ці не былі прышчэплены, прышчэпка робіцца не пазней чым праз 72 гадзіны пасля кантакту. Калі часу прайшло больш, уводзіцца імунаглабулін.

Ірына СТАНКЕВІЧ,

урач-педыятр Валожынскай ЦРБ

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars