Прыміце нашы шчырыя віншаванні з нагоды радаснага свята – Светлага Хрыстова Уваскрэсення!
Гэта велічная падзея напаўняе наша жыццё сэнсам, дае веру ў будучыню і з’яўляецца для ўсяго чалавецтва вечным сімвалам справядлівасці і чалавекалюбства, надзеі на перамогу дабра над злом. Уваскрэсенне Хрыстова аб’ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваей Айчыны.
Жадаем, каб гэта свята было светлым промнем у жыцці кожнага чалавека, каб у кожнай сям’і панавалі любоў і ўзаемаразуменне, а ў душах – неўміручая Велікодная радасць!
Няхай міласэрнасць і дабрыня ўмацоўваюць у вашых сэрцах веру, надзею і любоў да ўсіх людзей!
Шчыра жадаем вам здароўя і дастатку, міру і гармоніі, шчасця і дабрабыту!
Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,
намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь