Каб урадзіў лён

Аграрный сектор и промышленность

На палетках раёна, выдзеленых ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, у бягучым годзе плануецца вырасціць 1100 га лёну-даўгунцу і 465 га алейнага лёну.

Як адзначыў аграном прадпрыемства Аляксей Аляксеевіч Федаровіч, тэмпература паветра і глебы, якія ўсталяваліся апошнімі днямі, – аптымальныя для сяўбы дадзенай культуры. А вось адсутнасць дажджу не вельмі радуе спецыялістаў. Калі на цяжкіх глебах вільгаці дастаткова, то на лёгкіх – катастрафічна не хапае. Тым не менш, ужо пасеяна 40 га даўгунцу і амаль завершана сяўба алейнага лёну.

Лён-даўгунец плануецца вырошчваць і ў наступных гаспадарках: ААТ “Агра-Дубінское”, ААТ “Лоск”, ААТ “Суднікаўскі”, КУП “Сівіца”, ААТ “Багданаўскае”, КСУП “Падбярэззе”, ААТ “Тарасава” – усяго 535 гектараў. Да таго ж па 400 і 600 гектараў яго будзе засеяна на палях Стаўбцоўскага і Маладзечанскага раёнаў, а на Вілейшчыне 1000 гектараў адведзены пад алейны лён. Гатовую прадукцыю паставяць на камбінат для перапрацоўкі.

На полі, што ля вёскі Ясьманаўцы, мы сустрэліся з работнікамі прадпрыемства. Малады механізатар Яўгеній Юр’евіч ГАСПАРЭВІЧ на трактары “Беларус-3022” з агрэгатам “КШМ-10” займаўся культывацый глебы. Адзін з самых вопытных работнікаў прадпрыемства Леанід Васільевіч КАРПЕЧАНКА на трактары “Беларус-3522” з агрэгатам “Бярэсце” сеяў алейны лён.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *