За чысцiню i парадак

Общество

Штогод у красавіку ў Беларусі праводзіцца акцыя “Чысты вадаём”. У першую чаргу мерапрыемствы ў рамках яе накіраваны на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, прывядзенне ў парадак прыбярэжных зон перад адкрыццём сезона масавага адпачынку на прыродзе.

Супрацоўнікамі раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” пры падтрымцы валанцёраў за два дні прыведзены ў парадак тры кіламетры берагавой лініі Сакаўшчынскага вадасховішча і паўтара – дубінскіх разліваў. Сабрана звыш пяці метраў кубічных сметніка.

Прыемна, што з кожным годам усё часцей у традыцыйнай акцыі ўдзельнічаюць не толькі службовыя асобы, але і жыхары раёна – аматары палявання і рыбалкі. Як паведамілі ў офісе арганізацыі, у гэтым сезоне наводзіць чысціню найбольш актыўна дапамагалі Алег Румынскі, Сяргей Наквас, Дзмітрый Лысенка, Дзмітрый Пачыкоўскі, Дзмітрый Каранік, Віктар Сашчэка, Міхаіл Таўгень. Гэтыя людзі далучыліся да працоўнага дэсанта не столькі па запрашэнні арганізацыі, колькі па закліку сэрца. Як патлумачыў паляўніцтвазнавец Аляксандр Сівы: “Сапраўдны паляўнічы ці рыбак ніколі не будзе шкодзіць навакольнаму асяроддзю. Але ёсць людзі, якіх яшчэ патрэбна вучыць. Вось мы з хлопцамі і вучым – уласным прыкладам”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *