Не старэюць душой iцелам…

Спорт

Спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту раёна сабрала прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, людзей, для каго заняткі фізічнай культурай былі і застаюцца не толькі хобі. Для некаторых – гэта прафесія на ўсё жыццё. Нягледзячы на ўзрост, яны працягваюць працаваць, трэніруюць маладое пакаленне, перадаюць ім сваё ўменне і практычныя навыкі, трымаюць сябе ў выдатнай спартыўнай форме.

У праграме сёлетняй спартакіяды былі спаборніцтвы па пяці відах спорту – шашках, настольным тэнісе, стральбе, дартсе, плаванні. Спаборніцтвы па плаванні сталі магчымымі з уводам у строй доўгачаканага басейна. Яны праводзіліся ў дзвюх узроставых групах: сярод мужчын і жанчын 40-55 гадоў і 55 гадоў і старэйшых.

У шашках лепшым быў Андрэй Кашкан, другое і трэцяе месцы занялі Вячаслаў Косік і Віктар Садоўскі. У настольным тэнісе перамогу святкаваў Аляксей Лях, другі вынік паказаў Андрэй Мядзінскі, трэці – Васіль Ажарэльеў. Самым трапным стралком сярод мужчын аказаўся Віталь Латышаў, другі і трэці вынікі паказалі Іосіф Сухавецкі і Аляксандр Хвясько. Сярод жанчын у гэтым відзе спорту лепшай была Вольга Рэут, другое месца заняла Вера Каваленка, трэцяе – Яўгенія Латышава. У дартсе прызавая тройка сярод мужчын выглядала наступным чынам: Іосіф Сухавецкі, Васіль Ажарэльеў, Андрэй Мядзінскі. У жанчын лепшы вынік паказала Вера Каваленка, другі і трэці – Яўгенія Латышава і Аксана Гладчанка. Лепшы вынік па плаванні сярод мужчын 40-55 гадоў паказаў Генадзь Жалток, сярод жанчын – Аксана Гладчанка. У старэйшай падгрупе лепшымі былі Васіль Ажарэльеў і Вольга Рэут.

Пераможцы ў кожным відзе спорту ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і грашовымі прызамі. Прызёры атрымалі граматы.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *