Хрыстос Уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Сардэчныя віншаванні ўсім праваслаўным валожынцам са святам Вялікадня!

Для мільёнаў вернікаў Светлае Хрыстова Уваскрэсенне з’яўляецца ўвасабленнем жыцця, любові і міласэрнасці. Гэты вясновы святочны дзень напоўнены асаблівым сэнсам. Ён дапамагае кожнаму з нас адчуць дзівосную прыгажосць жыцця, нясе надзеі на перамены да лепшага, умацоўвае імкненне да стваральнасці і справядлівасці. Як заўжды, мы сустракаем вялікае свята ў згодзе і ладзе, з міласэрнасцю, яднаючыся ў лепшых пачуццях.

Велікодная радасць фарміруе маральныя асновы грамадства, сяброўскія адносіны паміж людзьмі розных перакананняў і поглядаў. Толькі кіруючыся светлымі душэўнымі якасцямі, мы пабудуем годную будучыню, умацуем сямейныя каштоўнасці, выхаваем падрастаючае пакаленне ў прыстойнасці, сумленнасці і гуманізме.

Няхай вера дапаможа нам пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні, а светлая Велікодная радасць натхніць на новыя добрыя справы і ўчынкі.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, душэўнага цяпла, выдатнага настрою! Хрыстос уваскрэс!

З павагай,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

Паважаныя валожынцы, вернікі праваслаўнай канфесіі!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым!

У гэтыя дні асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць перапаўняе нашы сэрцы, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення. Для многіх пакаленняў гэта вялікае свята з’яўляецца сімвалам радасці жыцця і перамогі дабра над злом, чалавекалюбства і справядлівасці, нагодай да ўзаемнага прабачэння і пераадолення цяжкасцей.

Няхай разам са святочнымі Велікоднымі званамі ў кожную сям’ю увойдуць шчасце, дабрабыт, гармонія, спакой і паразуменне! Жадаем, каб радасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняла сэрцы, а святло Боскай любові сагравала родных і блізкіх!

Здароўя вам і вашым блізкім, гармоніі, свету і паразумення!

Іван Станіслававіч Маркевіч,

намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars