Квiтней, мая маленькая Радзiма!

“Дрэва саджаю – і гэтым ганаруся! Будзе зялёнай мая Беларусь!” – пад такім дэвізам пачаўся “Тыдзень лесу-2019”. Члены школьнага лясніцтва Вішнеўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа з нецярпеннем чакалі правядзення акцыі і адразу ж з ахвотай сталі першымі яе ўдзельнікамі на тэрыторыі Вішнеўскага лясніцтва.

Дзяўчынкі і хлопчыкі пад кіраўніцтвам ляснічага А. П. Стрэчкі і яго памочнікаў С. Ю. Аўтахава і В. В. Гаспарэвіча ўключыліся ў такую патрэбную для Радзімы справу. Кожны з удзельнікаў разумее: лес – гэта здароўе і адпачынак людзей, скарбонка сыравіны, а таксама важнейшы фактар у экалагічнай раўнавазе біясферы, крыніца кіслароду на Зямлі. Перад пасадкай саджанцаў у глебу вучні азнаёміліся з правіламі, бо ўсе хацелі, каб дрэўцы прыжыліся і прыносілі карысць нашай маленькай радзіме. Сіламі школьнага лясніцтва пасаджана 5,2 га саджанцаў сасны.

Вучань 9 класа ўстановы адукацыі Аляксандр Бурко марыць звязаць свой лёс з лясной гаспадаркай. Падчас акцыі ён не толькі старанна працаваў, але і цікавіўся тонкасцямі прафесіі лесавода. У наступным навучальным годзе ён разлічвае атрымаць падтрымку членаў школьнага лясніцтва і стаць яго ляснічым.

Тарэса СТАСЯЛОВІЧ,

настаўнік геаграфіі ДУА “Вішнеўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars