Забарона на наведванне насельніцтвам лясоў

Официально

У сувязі з цёплым і сухім надвор’ем, частымі выпадкамі лясных пажараў Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне насельніцтвам лясоў з 20 красавіка 2019 года.

У гэты перыяд забараняецца ўезд на ўсе лясныя дарогі (за выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы). Забараняецца самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаўмы на ўездах у лес. Адказнасць за парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі і забароны наведвання лясоў прадугледжана наступнымі артыкуламі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:

парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не пацягнула нанясенне ўрону, – папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (ч. 1 арт. 15.29);

парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу ці тарфянікаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, – накладанне штрафу ў памеры ад 25 да 50 базавых велічынь (ч. 2 арт. 15.29);

развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах – папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (арт. 15.58).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *