Еўрапейскi тыдзень iмунiзацыi

Официально

З 24 па 30 красавіка па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў краінах Еўрапейскага рэгіёну, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь, праводзіцца Еўрапейскі тыдзень імунізацыі.

Кампанія 2019 года прысвечана “героям вакцынацыі” – людзям, якія ўносяць уклад у працу па забеспячэнні абароны жыцця як дарослага, так і дзіцячага насельніцтва. Гэта і медыцынскія работнікі, што праводзяць вакцынацыю; і бацькі, якія прымаюць рашэнне прывіваць сваіх дзяцей; і ўсе людзі, што цікавяцца гэтым пытаннем і распаўсюджваюць навукова-абгрунтаваную інфармацыю для павышэння дасведчанасці насельніцтва.

Асноўнай мэтай правядзення Тыдня імунізацыі з’яўляецца павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб важнасці паўнавартаснай імунізацыі для здароўя і дабрабыту людзей на працягу ўсяго жыцця, аб наяўных магчымасцях абароны ад інфекцыйных захворванняў з дапамогай вакцынацыі, аб важнасці своечасовай імунізацыі членаў сям’і, як для іх уласнай абароны, так і для абароны навакольных, а таксама павышэнне рэзультатыўнасці працы з асобамі, якія адмаўляюцца ад правядзення прафілактычных прышчэпак.

Права на ахову здароўя рэгламентуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь арт. 45: “Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання”, права ў галіне аховы здароўя па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь абавязаны турбавацца пра захаванне свайго здароўя, дзяржава дае кожнаму магчымасць абараніць сябе ад заражэння інфекцыйнымі захворваннямі.

Вакцыны маюць у нашай краіне статус лекавых сродкаў, прызначаных для прафілактыкі інфекцыйных захворванняў у здаровых людзей, таму і патрабаванні да іх якасці жорсткія, адпавядаюць міжнародным стандартам. Кожная партыя, што паступае ў краіну, праходзіць праверку якасці. Вакцыны здольныя не толькі ратаваць, але і пераўтвараць жыццё людзей, даючы дзецям магчымасць для здаровага развіцця, наведвання школ і паляпшэння іх жыццёвых перспектыў.

Рыма ГАСЦІЛОВІЧ,

памочнік урача-эпідэміёлага Валожынскага РЦГіЭ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *