Ахова працы i будучыня сферы працы

Официально

Міжнародная арганізацыя працы адзначае 28 красавіка Сусветны дзень аховы працы ў мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і захворванняў на працоўных месцах ва ўсім свеце.

Права на працу, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы адносяцца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь да асноўных правоў грамадзян. У мэтах рэалізацыі гэтых правоў у рэспубліцы сфарміравана адпаведная заканадаўчая база, якая рэгламентуе правы і абавязкі як наймальнікаў, так і работнікаў. Яе аснову ўтвараюць Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы”, акты кіраўніка дзяржавы, якія рэгулююць працоўныя і звязаныя з імі адносіны, а таксама прынятыя ў іх развіццё нарматыўныя прававыя акты.

Створана дзейсная сістэма нагляду за выкананнем правоў грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. Нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы ў арганізацыях рэспублікі, незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці, ажыццяўляе Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны. Прафсаюзы праводзяць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, ахове працы і за выкананнем калектыўных дагавораў (пагадненняў).

Асноўнымі вынікамі праведзенай у 2018 годзе органамі дзяржаўнага кіравання, наймальнікамі сумесна з прафсаюзамі работы па забеспячэнні выканання заканадаўства аб працы і ахове працы, стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы з’явіліся:

удасканаленне нарматыўнай прававой базы аб ахове працы;

паляпшэнне ўмоў працы працуючых за кошт скарачэння колькасці рабочых месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі.

У 2018 годзе ў параўнанні з 2017-м узрос узровень вытворчага траўматызму. Аналіз яго прычын паказвае, што памяншэнне адміністрацыйнага рэгулявання дзейнасці работадаўцаў з боку органаў дзяржаўнага кіравання і кантралюючых (наглядных) органаў не кампенсавана адпаведным ростам матывацыі работадаўцаў і іх службовых асоб да забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы.

Асноўнымі напрамкамі работы па забеспячэнні выканання патрабаванняў заканадаўства аб працы і ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў у далейшым будуць з’яўляцца:

развіццё заканадаўства аб ахове працы з улікам практыкі яго прымянення, праводзімай палітыкі па лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама ўдасканалення тэхналагічных працэсаў, вытворчага абсталявання, паляпшэння якасці сыравіны і матэрыялаў;

выпрацоўка эфектыўнага механізму, у першую чаргу эканамічнага характару, які будзе стымуляваць работадаўцаў да забеспячэння бяспекі працуючых у працэсе вытворчай дзейнасці;

рэалізацыя органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі мерапрыемстваў падпраграмы “Ахова працы” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2016 г. № 73;

далейшае ўдасканаленне спосабаў ажыццяўлення нагляднай дзейнасці за кошт зрушэння акцэнту са спынення парушэння заканадаўства аб ахове працы на іх папярэджанне і прафілактыку;

шырокае прымяненне ў арганізацыях рэспублікі прынцыпаў распрацаванай Міжнароднай асацыяцыяй сацыяльнага забеспячэння канцэпцыі “нулявога траўматызму”.

Генадзь ТРАСКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *