Паважаныя жыхары Валожыншчыны, работнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і ветэраны!

Общество

Змяняюцца эпохі, мяняюцца пакаленні, але першамайскія святы кожны год прыходзяць у нашы дамы як яшчэ адна яркая і радасная прыкмета доўгачаканай вясны.

Гэты дзень традыцыйна напоўнены сонечным святлом і цеплынёй, адзначаны асаблівым пачуццём салідарнасці ўсіх, хто сваімі рукамі стварае будучыню, хто любіць працаваць. Наша агульнае імкненне – забяспечыць лепшае жыццё для дзяцей, унукаў, блізкіх людзей, жыць у міры і згодзе, служыць надзейным падмуркам для дабрабыту сем’яў. А агульныя дасягненні дазваляюць быць упэўненымі ў заўтрашнім дні!

Хачу выказаць удзячнасць ветэранам працы і ўсім, хто сёння шчыруе на карысць раёна. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабра і любові. Цяпла і святла вам, вашым калегам, родным і блізкім!

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *