Узнагарода — лепшым!

Аграрный сектор и промышленность

У ААТ “Суднікаўскі” працягваецца вясенне-палявая кампанія. Палеткі гаспадаркі складаюць 5119 гектараў, з іх 4323 – пасяўная плошча. Сяўба яравых зерневых завершана, зараз механізатары працуюць на палях, дзе будуць расці цукровыя буракі, лён, куруруза. Чакаецца, што ў бягучым годзе парадуюць ураджаем пшаніца, ячмень, жыта, авёс, бульба… Ходам работ задаволены кіраўнік гаспадаркі, спецыялісты. Не хаваюць эмоцый і тыя, хто шчыруе на палях, – вось-вось сяўба будзе завершана! А гэта самы важны і адказны крок у бок будучага ўраджаю.

Адзін з лепшых работнікаў сельгаспрадпрыемства Уладзімір Іосіфавіч ШКЕЛЬ за выдатную працу, прафесійнае майстэрства, высокія вытворчыя паказчыкі на сяўбе адзначаны лістом з падзякай абкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовым падарункам. Узнагароджанне адбылося на полі, што бліз вёскі Раднікі. Цёплыя словы віншавання і самых лепшых пажаданняў хлебароб пачуў ад намесніка старшыні абкама Пятра Максімавіча Окунева, дырэктара ААТ “Суднікаўскі” Генрыха Генрыхавіча Палойкі, старшыні РК галіновага прафсаюза Віктара Станіслававіча Гідлеўскага.

Жыццёвы шлях Уладзіміра Іосіфавіча непарыўна звязаны з ААТ “Суднікаўскі”. З падлеткавага ўзросту ўраджэнец вёскі Хамічы шчыруе ў гаспадарцы. Сям’я Шкель на Валожыншчыне вядома яшчэ і тым, што цудоўнаму бацьку ў свой час на жніве ў якасці памочнікаў камбайнера дапамагалі абедзве яго дачкі. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі Г. Г. Палойка, менавіта на такіх працаўніках, як У. І. Шкель – адказных, сумленных, адданых сваёй справе, трымаецца аграпрамысловы комплекс.

На першым плане: П. М. ОКУНЕЎ і У. І. ШКЕЛЬ; на другім: В. С. ГІДЛЕЎСКІ, Г. Г. ПАЛОЙКА.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *