Памяць на стагоддзi

Общество

2019 год праходзіць пад знакавай для Беларусі датай перамогі над фашызмам. З гэтай нагоды адбываюцца мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і аднаўленне культурна-гістарычнай спадчыны, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Нядаўна прайшла традыцыйная прафсаюзная акцыя «Захаваем памяць на стагоддзі». Асноўная яе мэта – добраўпарадкаванне мемарыялаў, помнікаў і воінскіх пахаванняў. Прафсаюзныя актывісты сумесна з раённым саветам ветэранаў і актывам ППА «ДРБУ № 167» правялі работу па навядзенні парадку на зямлі, азеляненні тэрыторыі ў вёсцы Белакорац, там жа быў пачышчаны ад смецця помнік партызанам. Прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму прывёў у парадак вайсковае пахаванне ў в. Сярэдняе Сяло Дорскага сельсавета, работнікі краязнаўчага музея высадзілі дрэвы.

У рамках 75-й гадавіны вызвалення Беларусі і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 16 красавіка адбылося сумеснае выязное пасяджэнне Прэзідыумаў Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і Валожынскага раённага савета ветэранаў на базе Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі падзеі наведалі экспазіцыю і праслухалі экскурсію.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *