Лёгкiх дарог не выбiрала

Общество

У 1988 годзе ў філіял КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” атрымала накіраванне малады спецыяліст, інжынер-механік дарожных машын і абсталявання Таццяна Іосіфаўна РЭДЗЬКО. Старэйшыя калегі адразу ж распазналі ў ёй патэнцыял высакакласнага спецыяліста і лідарскія задаткі. Таму і не дзіва, што зусім хутка яе абралі старшынёй прафсаюзнай пярвічкі. Вось ужо чвэрць стагоддзя займае Таццяна Іосіфаўна гэту пасаду. 10 мая ў прафарганізацыі запланаваны справаздачна-выбарны сход. І, верагодней за ўсё, працоўны калектыў ДРБУ не захоча мяняць вопытнага прафсаюзнага лідара. Сама ж Т. І. Рэдзько зусім не супраць перадаць свае паўнамоцтвы. Аднак канчатковае рашэнне залежыць ад галасавання…

Запытай любога працаўніка ДРБУ № 167, і ён пацвердзіць, што з кіраўнікамі іх прадпрыемству шанцавала. Ніхто ў горадзе не чуў, каб тут адбываліся нейкія скандалы, разборкі. Як гаворыць Таццяна Іосіфаўна, і Мікалай Уладзіміравіч Хвядчэня, і Уладзімір Міхайлавіч Саевіч з праблемнымі работнікамі працавалі “на апераджэнне”: праводзілі індывідуальныя гутаркі, не дапускалі канфліктных сітуацый, умела прадумвалі палітыку маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, заўсёды заставаліся ў цеснай звязцы з прафсаюзам.

Але ж не адной работай жыве чалавек. Кожнаму хочацца і адпачыць выдатна. У ДРБУ і наконт гэтага не прамахнуліся. Не адзін раз яны станавіліся пераможцамі творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Сумесныя турыстычныя экскурсіі, паездкі па музеях і тэатрах – той цэмент, які надзейна злучае членаў калектыву. Цэняць людзі і клопат, які праяўляюць прафсаюз і адміністрацыя пра пенсіянераў, дзяцей. Напярэдадні важнейшых свят і дат працаўнікі прадпрыемства атрымліваюць дадатковыя грашовыя прэміі.

Сёння прафсаюзная арганізацыя філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” застаецца адной з самых актыўных у раёне. І львіная доля заслугі ў гэтым належыць старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Таццяне Іосіфаўне Рэдзько.

(Фото Т. І. Рэдзько)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *