Прыклад для паслядоўнiкаў

Общество

Яніна Уладзіміраўна МУЧЫНСКАЯ амаль паўвека з’яўляецца членам прафсаюза. З 1987 па 2009 год яна ўзначальвала пярвічную арганізацыю раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Кажа, што вельмі пашанцавала з калектывам – за шматгадовую працоўную біяграфію не памятае ні адной канфліктнай сітуацыі, якая б патрабавала стаць на абарону працуючага чалавека.

Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заўсёды славіўся сваімі спецыялістамі, ды і вольны час гэтыя людзі ўмелі праводзіць цікава, з карысцю. І душой агульных мерапрыемстваў заўсёды была Яніна Уладзіміраўна. За нераўнадушны падыход да даручанай справы яе не раз узнагароджвалі граматамі, падзякамі, каштоўнымі падарункамі. Менавіта такія людзі, як Я. У. Мучынская, – гонар прафсаюзнага руху, прыклад для маладога пакалення.

(Фото Я. У. Мучынская)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *