З клопатам пра селянiна

Общество

Колькасць занятых у аграрным сектары з кожным годам памяншаецца. Гэта тэндэнцыя назіраецца і ў ААТ «Агра-Вішнеўскі». У 1999 годзе, калі мясцовую прафсаюзную пярвічку сельгаспрадпрыемства ўзначаліў Фёдар Іванавіч ЮША, на ўліку стаялі 150 членаў прафсаюза. Зараз жа іх толькі 66. Хаця, як гаварыў рускі палкаводзец А. В. Сувораў, ваююць не колькасцю, а якасцю…

Ф. І. Юша імкнецца так праводзіць прафсаюзную работу, каб кожны працаўнік адчуваў клопат пра сябе. На святы ездзіць па фермах і палях, віншуе людзей, раздае ім падарункі. Перад Новым годам стараецца купіць лепшых цукерак для хлопчыкаў і дзяўчынак. Ведае, якія пуцёўкі ў санаторыі і дамы адпачынку акажуцца найбольш запатрабаванымі ў вяскоўцаў. Па магчымасці, спрыяе атрыманню матэрыяльнай дапамогі маладым спецыялістам, захварэўшым працаўнікам.

Таму і сустракаюць Фёдара Іванавіча ў кожным доме як жаданага госця. Сам жа ён гатоў яшчэ больш рупіцца на прафсаюзнай ніве, але разгарнуцца актыўнасці не дазваляе складаная фінансавая сітуацыя. Так што на дадзены момант прафсаюзам усіх узроўняў неабходна дабівацца павышэння заробкаў. Гэта будзе самая важкая заслуга арганізацыі!

(Фото Ф. І. Юша)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *