Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, партызаны і падпольшчыкі, работнікі тылу, сем’і загінуўшых воінаў, жыхары горада Валожына і раёна!

Общество

Прыміце цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі! 9 мая 1945 года быў для нашага народа днём гонару і славы, днём, калі Беларусь вызвалілася з-пад фашысцкага гнёту. І праз 75 гадоў гэты дзень застаецца светлым святам гераізму нашых дзядоў і бацькоў, трыумфам незалежнасці дзяржавы.

Сёння памяць звернута да тых, хто сваім ратным подзвігам і стваральнай працай набліжаў гэту светлую дату. Нізкі паклон савецкім салдатам, якія вынеслі на сваіх плячах асноўны цяжар вайны і прынеслі свабоду роднай зямлі!

Мы смуткуем аб тых, хто да не дажыў да чаканай свабоды. І славім усіх, хто ўсім смерцям на зло перамог у вайне і дагэтуль застаецца ў страі. Дзякуючы гераізму і мужнасці дарагіх ветэранаў, мы маем магчымасць жыць, мірна працаваць і выхоўваць дзяцей. Ваш подзвіг не згіне ў плыні часу і будзе прыкладам для новых і новых пакаленняў моцнай, незалежнай Беларусі.

Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч Астрэйка



Добавить комментарий