Паважаныя ветэраны, работнікі тылу! Дарагія валожынцы!

Общество

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Перамогі! Гэта Дзень памяці і гонару за подзвіг нашага народа. Дзень, які аб’ядноўвае нас на працягу сямі з паловай дзясяткаў гадоў, робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі. Наш абавязак памятаць, якой цаной дасталася перамога, шанаваць памяць загінуўшых і нястомна клапаціцца пра ветэранаў.

Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны, за веру і мужнасць, за волю і цярпенне. Вы – наш гонар і гонар усёй Валожыншчыны. Здароўя вам, доўгіх гадоў жыцця! Няхай будзе мірным неба, радасць, дабрабыт і шчасце прыйдуць у кожны дом.

Іван Станіслававіч Маркевіч,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Мікалай Вячаслававіч Радаман,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий