Уникальные вещи декоративного и прикладного свойства делают на уроках труда в гимназии города Воложина

Общество

Прыгажосць ствараем разам! Менавіта па такому прынцыпу ладзіць урокі працы са сваімі выхаванцамі настаўнік з гімназіі № 1 горада Валожына Аляксандр Антонавіч КЕРБЕДЗЬ.

Ён майстар ад Бога! Аляксандр Антонавіч цярпліва і настойліва вучыць дзяцей  складанай тэхніцы апрацоўкі дрэва, дапамагае сваім  здольным выхаванцам авалодаць тонкасцямі работы з многімі інструментамі,  асвоіць сталярнае абсталяванне.

Вучэбны клас гімназіі сёння нагадвае сапраўдны музей! Тут ёсць на што паглядзець! Многае з калекцыі, відаць, хацелі б набыць людзі для ўпрагажэння інтэр’ераў сваіх пакояў, бо тут робяць унікальныя рэчы.

Магчыма, толькі некаторыя падапечныя А. А. Кербедзя ў далейшым звяжуць свой лёс з прафесіяй, азы якой набылі ў гімназіі. Аднак адназначна, што ўсё, чаму яны навучыліся на ўроках працы, спатрэбіцца юнакам у самастойным дарослым жыцці.

Ірына ПАШКЕВІЧ.

Фота Яўгена БАШАРКЕВІЧА.



Добавить комментарий